«Па гэтай крымінальнай справе праведзеныя ўжо вялікі аб’ём следчых дзеянняў. Практычна карціна здарэння нам ясная. Для следчых галоўная задача высветліць не як гэта адбылося (гэта ўжо і так зразумела), а чаму гэта адбылося. У пэўнай ступені некаторыя адказы ў нас ўжо маюцца з паказанняў самага падазраванага. Пасля трох дзён маўчання ён пачаў даваць паказанні. Хоць мы пакуль вельмі крытычна ставімся да таго, што ён кажа, бо паказанні яго не заўсёды суадносяцца з аб’ектыўнай карцінай здарэння», — сказаў Іван Наскевіч.

Ён адзначыў, што следствам атрыманая і іншая інфармацыя, якая можа праліць святло на матывіроўку дзеянняў затрыманага падлетка.
«З дапамогай наяўных у нас навукова-тэхнічных сродкаў намі атрыманы доступ да яго мабільнага тэлефона, інфармацыю з якога ён перад тым, як пайсці на гэты крок, старанна падчысціў. Фактычна выдаліў усе запісы з мабільнага тэлефона, а таксама з дамашняга камп’ютара. Мы зараз гэтай інфармацыяй валодаем. Я не стану пакуль раскрываць у інтарэсах следства, што ў гэтым тэлефоне было. Але гэта ў некаторай ступені пралье святло на матывіроўку яго дзеянняў», – заявіў старшыня Следчага камітэта.