Пажар здарыўся сёння ноччу ў вёсцы Дзядзічы Любанскага сельсавета. Выратавальнікам паведамілі каля 1.30.
Тэлефанавала гаспадыня, якая расказала, што ў яе доме гарыць дах.
Выратавальнікі патушылі полымя на гарышчы дома. Урон мінімальны, ніхто не пацярпеў.
Як расказалі карэспандэнту ў Вілейскім РАНС, папярэдняя прычына – няправільнае выкарыстанне печкі. Верагодна, была трэшчына ў коміне.
Пажарнага апавяшчальніка ў доме не было. Па словах гаспадароў, ноччу іх пабудзіў сабака, які пачаў моцна брахаць.
• Текст доступен на языке: Русский