21 лютага ў свеце адзначаецца дзень роднай мовы. Падчас апошняга перапісу насельніцтва (2009 год) роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва краіны. Асноўнай мовай зносінаў 70% назвалі рускую. У Беларусі жыве 140 нацыянальнасцяў і народнасцяў, і многія з іх роднай мовай лічаць менавіта нацыянальную — украінскую, расійскую, літоўскую, польскую. Ці ёсць у Беларусі магчымасьць вучыцца на роднай мове?
У пераліку гарадоў з беларускамоўнымі школамі, падрыхтаваным Радыё Свабода, гарадоў нашага рэгіёна няма.

Аднак ёсць на Астравеччыне, у вёсцы Рымдзюны, школа з літоўскай мовай навучання.

Літоўская школа ў Рымдзюнах працуе ад 1996 года. Таксама тут ёсць літоўскі дзіцячы садок.

Нагадаем, што тры беларускамоўныя групы ёсць у смаргонскім дзіцячым садку №8.