Яе аўтар – скульптар, неаднаразовы герой нашых публікацый Юрась Камандзірчык.
Скульптуру ўстанавілі ў цэнтры пасёлка, недалёка ад іншых драўляных твораў Камандзірчыка – Вялеса і Купалінкі.

Як распавёў «Рэгіянальнай газеце» Юрась Камандзірчык, каласы жыта на новай скульптуры сімвалізуюць жыццё. Ёсць і іншыя адвечныя вобразы – маці з немаўлём, далонь з яблыкам, дзве птушкі.