«Калі такая рэклама ў нас з’яўляецца дазволенай, ўзгодненай і ухваленай, побач з вялікімі грудзямі павінен знаходзіцца вялікі член у бялізне пуш-ап. Вось і ўсё. Роўнасць, свет без аб’ектывацыяй і сэксізму».

«Можа, вам не падабаюцца прыгожыя грудзі?»

Еўрарадыё датэлефанавалася гаспадару прычэпа Яўгену Загорцу. Ён не лічыць рэкламу сэксісцкай, і нават задаволены, што яна прыцягвае ўвагу.

«Ужо два месяцы стаіць гэты фургон каля крамы, і ніводнага наракання не было. Наадварот, людзі звяртаюць увагу, задаволеныя. Часам нават, калі я за стырном і еду з гэтым прычэпам, кіроўцы абганяюць, пасміхаюцца, паказваюць клас. Чуў сто, можа двесці водгукаў, усё файна».

Па словах Яўгена Загорца, рэклама ўзгодненая належным чынам. Здымак грудзей проста ўзяты з інтэрнэта. Бізнесовец распавядае, што супрацоўнікам рэкламнага агенцтва, якое займалася нанясеннем рэкламы на тэнт, было прапанавана 40 варыянтаў грудзей. І яны выбралі менавіта гэты.»

«Чаму жаночыя грудзі павінны каго-небудзь злаваць? Можа, вам не падабаюцца прыгожыя грудзі? А калі нейкім жанчынам гэта не падабаецца, дык толькі ад зайздрасці, што ў іх не такія».

Што не так з гэтай рэкламай?

Вольга Шпарага, кандыдатка філасофскіх навук і кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» ў European College of Liberal Arts in Belarus, у каментарах звярнула ўвагу на нелагічнасць рэкламы:

«Увогуле, людзі прадаюць электрыку, прычым тут жаночыя грудзі? Ні пры чым, і менавіта таму гэта адкрыты сексізм. Змясцілі гэтую рэкламу, каб прыцягнуць увагу да лямпачак, зрабіўшы жаночыя грудзі падстаўкай для лямпачак».

Ці шмат такой рэкламы ў Беларусі?

Рэклама, увага да якой прыцягваецца з дапамогай жаночага цела, з’яўляецца ў Беларусі рэгулярна. Гэтым прыёмам злоўжываюць і вытворцы бялізны, і сотавыя аператары, і інтэрнэт-правайдары. А гэтую рэкламу хрэна ABC Міністэрства гандлю ў свой час забараніла паказваць па тэлебачанні.