Пра гэта піша БелТА.
Ноччу 20 лютага мясцовыя міліцыянеры затрымалі ў Маладзечне дзвюх жанчын: 24-гадовую грамадзянку Расіі і 22-гадовую жыхарку Валожыншчыны, што працуе поварам у садку.

У іх знайшлі каля 25 грамаў псіхатропа і прыкладна 10 грамаў гашыша. Узбудзілі крымінальную справу.