Пра тое, што Ігар Спільнічэнка ўжо не зяўляецца галоўным доктарам Вілейскай ЦРБ, нам паведамілі чытачы.

Мы праверылі гэтую інфармацыю. Яна не пацвердзілася.

Як расказаў намеснік галоўнага доктара па медабслугоўванні насельніцтва Сяргей Грынцэвіч, афіцыйна Ігар Спільнічэнка знаходзіцца на лістку непрацаздольнасці. На гэты час яго абавязкі выконвае Сяргей Грынцэвіч.

Начальнік кадрава-арганізацыйнай работы Вілейскага райвыканкама Вольга Клімовіч таксама адказала, што пакуль галоўным доктарам Вілейскай ЦРБ па-ранейшаму з’яўляецца Ігар Спільнічэнка.

Як паведамляе сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ігар Спільнічэнка быў членам пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі, дэпутатам па Вілейскай выбарчай акрузе №64.

Нарадзіўся ў Слуцку. Скончыў Мінскі дзяржаўны медінстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. Па спецыяльнасці -доктар-анастазіёлаг-рэаніматолаг, доктар-арганізатар аховы здароўя. Працаваў у Слуцку. Цяпер – галоўны доктар Вілейскай ЦРБ.

Узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

• Текст доступен на языке: Русский