Вілейскі РАУС шукае без звестак зніклага 28-гадова Аляксандра Мікалаевіча Мацюшонка, ураджэнца і жыхара Мядзела.
15 лютага каля дзесяці гадзін раніцы мужчына выйшаў з дачнага дома ў вёсцы Талуць, што на Вілейшчыне, і да гэтага часу месца яго знаходжання невядомае.
Прыкметы: на выгляд 27 гадоў, рост 170-175, спартыўны целасклад, кароткія чорныя валасы, зялёныя вочы, шчацінне на твары. Памер абутку 42-43.
Асаблівыя прыкметы: на левым знешнім баку перадплечча – абстрактная татуіроўка.
Ужывае спіртныя напоі, курыць.
Быў апрануты: шэрая вязаная шапка, такога ж колеру дымісезонная куртка, чорная майка з кароткімі рукавамі, цёмна-сінія джынсы, цёплыя чорныя красоўкі.
Калі вам стане вядома, дзе знаходзіцца зніклы мужчына, паведаміце, калі ласка, у Вілейкі РАУС па тэлефонах 8(01771)5-26-02, 8(029) 380-82-28 або 102.
• Текст доступен на языке: Русский