Летась на Масленіцы ў Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

На свята «Масленка ідзе, вясну з сабой вядзе» вілейчукоў і гасцей горада запрашаюць 10 сакавіка ў 12.00.

– Калі дазволіць надвор’е, будзем святкаваць у Ніжнім парку на беразе Віліі. Калі ж з-за вады мы не зможам туды заехаць, адсвяткуем у гарадскім парку на пляцоўццы каля алеі маці, – расказала карэспандэнту рэжысёр вілейскага Дома культуры Алена Холадава.

Свята адзначаць традыцыйна. Будуць бліны, гандлёвыя рады, гульні і конкурсы, канцэрт.

Ад Дома культуры артысты і гараджане святочным шэсцем пройдуць да галоўнай пляцоўкі.