На Лагойшчыне двое работнікаў прыватнай фермы памерлі, напіўшыся незамярзайкі

Іх на падлозе пабачыў гаспадар, які прыехаў раніцай 23 лютага на сваю жывёлагадоўчую ферму ў вёсцы Дзвіноса, паведамляе рэгіянальны сайт Плешчаніцаў pln.by

Медыкі канстатавалі смерць двух мужчын 42 і 47 гадоў, трэці быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Лагойскай бальніцы.

Як высветлілася, жывёлаводы выпілі шкламыйную вадкасць, каністру якой прывёз на ферму яе ўладальнік. У склад уваходзіў ізапрапілавы спірт, які складаў больш за 30% і валодаў наркатычным дзеяннем. Эфект ад прыёму ізапрапанолу амаль у 2 разы перавышае аналагічны эфект этанолу. Яго ўздзеянне на арганізм чалавека выклікае стан глыбокага наркозу і смерць.
https://nn.by/?c=ar&i=226001

• Текст доступен на языке: Русский