На Вілейшчыне загарэўся дом, у якім ніхто не жыў 15 год

23 лютага каля 23.00 здарылася ўзгаранне цаглянага дома ў вёсцы Язні Даўгінаўскага сельсавета.

Выратавальнікаў выклікалі мясцовыя жыхары. Па словах старшага інжынера інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Яўгена Камарова, агонь нязначна пашкодзіў дом.

Ужо 15 год ў гэтым доме не жылі. Прычына ўзгарання пакуль не вядомая. Вілейскі РАУС праводзіць праверку.

• Текст доступен на языке: Русский