Фота mediasat.info.

16 лютага ФК «Смаргонь» на стадыёне ДЮСШ па футболе ў рамках перадсезоннай падрыхтоўкі сустракаўся з дублёрамі салігорскага «Шахцёра». Сустрэча завяршылася нічыёй – 4:4.

У паядынку гульцы «Смаргоні» вялі 4:1, але ў канцы матчу госці ўсё ж скарацілі разрыў у ліку. У вароты «Шахцёра» два мячы адправіў Віталь Ганіч, адзін гол забіў Ягор Піцык і адзін мяч госці забілі самі сабе.

22 лютага ФК «Смаргонь» гасцяваў у Лідзе, дзе сустракаўся з мясцовай камандай. ФК «Ліда» таксама рыхтуецца да старту чэмпіянату. Але пакуль у гэтай каманды не ўсё складваецца.

Паядынак «Смаргоні» супраць «Ліды» апынуўся для каманды выйгрышным. Гаспадары забілі першымі, але сморгонцы пераламалі ход паядынку. Матч, дзякуючы галам Мікіты Шугункова, Віталя Ганіча і Уладзіміра Казко скончыўся ўпэўненай перамогай “Смаргоні” з лікам 1:3.

Шэрагі ФК «Смаргонь» працягваюць папаўняць новыя футбалісты. Клуб аформіў працоўныя дамовы са знаёмым па леташнім выступленні за каманду Альбертам Капскім, які другую палову сезона правёў у наваполацкім «Нафтане». Таксама сёлета ў складзе “Смаргоні” выступіць выхаванец мясцовай ДЮСШ Дзяніс Гружэўскі. Ад 2014 па 2017 гады гэты футбаліст выступаў за юнацкія каманды «Нёман» (Гродна) і РГУОР, а ад 2017 года – за ФК «Мінск». У 2018 правёў 12 матчаў за дублюючы склад сталічнай каманды, забіў адзін гол. Дзяніс Гружэўскі з’яўляецца ўдзельнікам юнацкай Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2018/19 гадоў. Ад 2016 года рэгулярна прыцягваецца да гульняў за юнацкія зборныя Беларусі: U-17, U-18, U-19. Смаргонскі футбаліст удзельнічаў у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы сярод юнакоў U-17 (2017 год).

Гульцом ФК «Смаргонь» сёлета стаў Мікіта Шугункоў. Вялікую частку кар’еры (2010-2011, 2013-2016, 2018) ён правёў у наваполацкім «Нафтане» (99 матчаў, 5 забітых мячоў). У 2012 годзе гуляў за ФК “Віцебск” (14 матчаў; 3 забітых мяча), а ў 2017 годзе – за бабруйскую «Белшыну» (18 матчаў, 1 забіты мяч). У новым сезоне абараняць колеры клуба будуць знаёмыя смаргонскім заўзятарам Уладзімір Козко, Аляксей Лозка і Павел Дзямідчык.