У Астравецкім раёне жанчына штурхнула мужчыну, той ударыўся галавой і памёр

Яны былі знаёмыя: жанчыне — 60 гадоў, мужчыну — 63 гады. Сустрэліся на вуліцы, мужчына быў ужо п’яны. Жанчына штурхнула яго, мужчына ўпаў і моцна ўдарыўся галавой аб бетон, піша nn.by.

Здарэнне адбылося пры канцы мінулага тыдня, паведамляе абласная міліцыя.

Праўда, ён змог падняцца. Але падзенне не прайшло бясследна, у выніку закрытай чэрапна-мазгавой траўмы праз два дні памёр у сябе дома. У дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці».

• Текст доступен на языке: Русский