У Маладзечне кіроўца збіла школьніцу і адвезла яе ў музычную школу

Пра гэта карэспандэнту нашай газеты паведаміў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскайй ДАІ Сяргей Бартош.

– Пра тое, што ў маладзечанскай бальніцы знаходзіцца школьніца з траўмамі атрыманымі ў ДТЗ, у міліцыю паведамілі 21 лютага, – кажа Сяргей Бартош.

Падчас разбіральніцтва міліцыянеры высветлілі, што аварыя здарылся 20 лютага каля 17.00. 41-гадовая жанчына-кіроўца на Hyundai i30 каля дома 71 на вуліцы Замкавай збіла вучаніцу дзявятага класа. Дзяўчынка пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху аўтамабіля.

Кіроўца нічога не паведаміла пра здарэнне ў ДАІ і адвезла дзяўчынку ў музычную школу.

На наступны дзень пацярпелую з траўмамі паклалі ў хірургічнае аддзяленне бальніцы. Міліцыя праводзіць праверку здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский