За лжывы данос пра згвалтаванне віляйчанку будуць судзіць

25 лютага пракуратура Вілейшчыны накіравала крымінальную справу ў суд.

Абставіны справы карэспандэнту расказаў намеснік пракурора Вілейшчыны Андрэй Жукоўскі:

– 24 кастрычніка мінулага года ў адным з дамоў Вілейкі адпачывала вялікая кампанія. Выпівалі. Сярод іх была і 36-гадовая фігурантка. У кампаніі жанчыну пакрыўдзілі. Яна вырашыла адпомсціць. Пайшла па вуліцы, зайшла ў адзін з дамоў і папрасіла гаспадара, каб той паведаміў у міліцыю, што яе згвалтавалі і скралі сумачку. Мужчына перапытаў, ці ўпэўненая яна ў тым, што кажа. Жанчына адказала, што ўпэўненая. Тады гаспадар выклікаў міліцыю.

Калі міліцыянеры прыехалі на месца, жанчына працягвала настойваць на сваім. Але ў хуткім часе высветлілася, што згвалтавання не было. Сумачку таксама не кралі. Жанчына сама забылася яе ў кампаніі.

Цяпер за лжывы данос ёй пагражае да пяці гадоў

• Текст доступен на языке: Русский