Фота mytravel.by.

Работы па кансервацыі з фрагментарнай рэстаўрацыяй былога замка Сапегі ў Гальшанах працягнуць за сродкі фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Выдзеляць каля 800 тысяч рублёў.

Пра гэта распавяла намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.

Сярод іншых аб’ектаў, дзе правядуць рэстаўрацыйныя работы за кошт фонду, Хвір назвала Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, капліцу ў Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя Луначарскага ў Гомелі, Спаса-Праабражэнскую царкву. На рамонт апошняй выдзеляць грошы і з рэспубліканскага бюджэту. На гэты год запланавалі абнавіць сядзібу Напалеона Орды ў Варанцэвічах Іванаўскага раёна, а таксама кансервацыю касцёла, які ўваходзіць у склад былога калегіума езуітаў у Мсціславлі.

• Текст доступен на языке: Русский