Фота agrostory.com.

Беларускія рыбгасы асвойваюць тэхналогіі развядзення амерыканскіх весланосаў, бялугі. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік аддзела рыбалоўнай гаспадаркі і індустрыяльнага рыбаводства ГА «Белвадгас» Андрэй Сяргееў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На базе Вілейскага рыбгаса з нядаўняга часу разводзяць амерыканскіх весланосаў. Гэты прадстаўнік роду асятровых, які жыве ў басейне Місісіпі і Хуанхэ, хутка расце і не патрабуе кармоў, паколькі па сваёй прыродзе з’яўляецца фільтратарам. А значыць, гэта выдатная экзатычная альтэрнатыва ўжо звыклым таўсталобікам.

Андрэй Сяргееў адзначыў, што ва Украіне, Літве і Латвіі гэты кірунак рыбагаспадарчай дзейнасці пакуль не развіваецца.

• Текст доступен на языке: Русский