Сям’я паўночнакарэйскіх дыктатараў мае асаблівую прыхільнасць да цягнікоў. Цяпер Кім Чэн Ын адправіўся ў В’етнам на адным з іх, каб сустрэцца з Дональдам Трампам. Чаму Кімы так любяць падарожнічаць на цягніку? Пра іхнія цягнікі мала вядома, аднак з некалькі фота можна зрабіць выснову аб тым, што ў іх ёсць пэўныя густы.

Персанальны Іл-62М Кім Чэн Ына Фота. N509FZ / Вікіпедыя CC BY SA 3.0

Самалёт у адстаўцы

Кім Чэн Ын цяпер у В’етнаме, куды ён прыбыў на цягніку з Паўночнай Карэі. У Ханой ён прыехаў каб другі раз сустрэцца з Дональдам Трампам. Падарожжа на цягніку заняла два дні, хаця на самалёце ён мог даляцець за пару гадзін. Дык чаму ён абраў чыгунку?

Тэарэтычна Кім мае свой самалёт, савецкі Іл-62М, пастаўлены ў пачатку 80-х гадоў, аднак, выкарыстоўвае яго выбарачна. Калі ў 2018 годзе паехаў на першую сустрэчу з Трампам у Сінгапуры, ён прыляцеў туды запазычаным у кітайскіх ўлад Boeing B-747, хоць Іл-62М мог туды даляцець. Так сама можна было і цяпер даляцець да Ханоя. Невядома, чаму Кім толькі зрэдку выкарыстоўвае свой самалёт. Можа быць, гэта страх перад тэхнічнай спраўнасцю Іла ляцець на вялікія адлегласці або нежаданне, каб параўноўвылі B-747 амерыканскага прэзідэнта, які нашмат больш, з меншым Іл-62.

Ад’езд Кім Чэн Ына з Пхеньяна на сустрэчу з Трампам. Спецыяльны шырокі перон для лідэра. Фота KCNA

Свае цягнікі на сваіх станцыях

Існуе яшчэ адно тлумачэнне: традыцыя. Адным са слупоў улады Кім Чэн Ына з’яўляецца тлумачэнне, што ён – нашчадак і працяг сваіх дзеда і бацькі. Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра. Гэта праяўляецца нават у яго знешнім выглядзе. Малады Кім часта выглядае і захоўваецца вельмі падобна да свайго дзеда, якога шануюць у Паўночнай Карэі на боскім узроўні.

Абодва папярэднія Кімы не любілі лятаць. Не зусім зразумела адкуль з’явілася гэтая фобія. Але застаецца факт, што абодва падарожнічалі амаль выключна сваімі спецыяльнымі цягнікамі. Кім Ір Сэн у 1974 годзе правёў у адным з іх месяц, аб’язджаючы камуністычныя краіны Усходняй Еўропы.

У самой Паўночнай Карэі у свій час з’явілася сетка спецыяльных станцый выключна для карыстання кіраўнікамі краіны. Адна з іх у Пхеньяне бачна на здымках ад’езду сённяшняга Кіма. Мае вельмі шырокі пакрыты дахам перон, на які можа выехаць яго лімузін і на якім змесціцца шмат салдатаў і тых, хто з ім развітваецца.

Ад’езд на сустрэчу з Трампам.

Добра харчавацца і адпачываць

Наступны фактар на карысць цягніка: выгоды. Дыктатар не павінен спяшацца. Дык навошта ляцець у меру зручным самалётам, калі можна ехаць з шыкам. Пра тое, як падарожнічаюць Кімы ходзяць цэлыя легенды.

Адной у меру праўдападобнай крыніцай інфармацыі на гэтую тэму з’яўляецца кніжка, выдадзеная ў 2001 годзе. Аўтар Канстанцін Пулікоўкі, дарадца Пуціна, падарожнічаў з Кім Чэн Ірам падчас яго візіта ў Расію. Расіянін піша, што абслуга лідара дастаўляла ў цягнік жывых амараў і скрынкі французскага віна проста з Парыжа, а кухня была ў стане прыгатаваць любое блюда, няважна якой складанасці і шыкоўнасці. Пра добрае самапачуццё павінна былі таксама клапаціцца група маладых і прыгожых “правадніц”.

Адзін з нешматлікіх кадраў, які паказвае інтэр’ер цяперашняй версіі цягніка Кіма. Фота KCNA

Павольны тэмп

Кожны чарговы Кім павінен мець некалькі саставаў да свайго распараджэння. Знешне вагоны істотна не адрозніваюцца ад тыповых паўночнакарэйскіх чыгуначных вагонаў. Па меншай меры частка вагонаў павінна быць браніраванай. З-за этага яны цяжэйшыя за звычайныя вагоны. Хаця цягнуць іх спецыяльныя лакаматывы, максімальная хуткасць складае каля 60 км/гадзіну.

І лакаматывы, як і вагоны, будуюцца спецыяльна на патрэбы кіраўнікоў. Сістэматычна праходзяць мадэрнізацыю. Відно гэта з нешматлікіх здымкаў інтэр’ераў, кія публікуюць паўночнакарэйскія дзяржаўныя медыі. Звычайна гэта кадры з аднаго канкрэтнага памяшкання: канферэнцзалы. Можна знайсці фрагменты трох версій аздаблення. Вышэй паказваем найноўшую, якая найвыразней адпавядае густам самага малодшага Кіма. Вылучаецца ружова-белым крэсламі і сталом у кропачкі.

Кім Чэн Ір у канферэнцыйным вагоне прыкладна на пачатку гэтага стагоддзя. Фота KCNA

Шык а-ля дзевяностыя

Можна таксама ўбачыць, як выглядае ў часы яго бацькі. Гэты здымак з прапагандысцкіх матэрыялаў пачатку 21-га стагоддзя. На жаль ён невялікай якасці, аднак выразна бачныя сляды шыку а-ля дзевяностыя: спецыфічныя скураныя канапы і крэслы. Падобна да тых, якія можна было знайсці ў многіх польскіх дамах.

Яшчэ больш ранняя версія канферэнцыйнага вагона, тут малады Кім Чэн Ір. Фота KCNA

Раней былі пано і аборкі

Чарговы здымак паказвае тое самае памяшканне, хутчэй за ўсё ў версіі 1980-х гадоў, калі меркаваць па выглядзе яшчэ маладога і адносна худога Кім Чэн Іра. Што характэрна, кадр амаль ідэнтычны, а лідар сядзіць у тым самым месцы. Змянілася толькі сцэнаграфія.

Белае і ружовае. Скура і пластык. Здымак візіту кітайскай дэлегацыі ў цягніку. Фота KCNA

Бела-ружавападобны стыль

У час візіту ў Кітаў ў 2018 годзе паўночнакарэйскія медыі паказалі таксама іншае памяшканне, застаўленае выключна скуранымі крэсламі ў адценнях ружовага. Малады Кім прыняў у ім мясцовых кітайскіх урадоўцаў, якія адведалі яго ў цягніку.

Здымкаў іншых вагонаў няма. Мяркуючы па гэтых двух можна аднак сцвярджаць, што Кім Чэн Ын мае спецыфічны густ і яму падабаецца спалучэнне белага і “ружовападобных” колераў. Можна дапусціць, што падобна абстаўленая і астатняя частка цягніка.

Пераклад “Рэгіянальнай газеты”.