У Гродне вечар і ноч усім горадам шукалі трох зніклых васьмігадовых школьніц. А яны проста «загуляліся»

Дзве вучаніцы 2-га класа і адна трэцякласніца школы №39 з мікрараёна Альшанка павінны былі прыйсці са школы яшчэ каля 15.00 26 лютага. Увечары бацькі звярнуліся ў міліцыю, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На месца неадкладна выехалі кіраўніцтва і супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Гродна, УУС Гродзенскага аблвыканкама, следча-аператыўная група, супрацоўнікі дэпартамента аховы. Для пошуку непаўналетніх падключылі службовага сабаку. На заклік у месенджары адгукнуліся неабыякавыя жыхары. Правяраліся пад’езды дамоў, найбліжэйшыя лясы і палі, былі апытаныя жыхары мікрараёна.

Каля 4.00 раніцы дзяўчынак знайшлі ў пад’ездзе аднаго з жылых дамоў. З імі ўсё ў парадку. Як аказалася, дзяўчынкі загуляліся, схадзілі і ў лес, і да возера. Каб было лягчэй ісці, дзве з іх знялі заплечнікі і пакінулі ў розных месцах. Праўда, без рэчаў вяртацца дадому дзяўчынкі не захацелі і вырашылі пераначаваць у пад’ездзе.

 

• Текст доступен на языке: Русский