У Лідскім раёне ў полі знайшлі труп санітара псіхбальніцы

Цела 44-гадовага мясцовага жыхара знайшлі ў полі каля вёскі Дайнова-1. Абставіны смерці ўсталёўвае Лідскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Следчыя распавялі «Лідскай газеце», што, па папярэдняй версіі, мужчына замёрз.

У Дзітвянскім сельвыканкаме расказалі, што загінулы працаваў санітарам у абласной псіханеўралагічнай бальніцы «Астроўля», пражываў у вёсцы Бельскія. Цела мясцовага жыхара знайшоў сусед, увагу якога ў сваю чаргу прыцягнуў брэх сабак.

• Текст доступен на языке: Русский