Фота shkolazhizni.ru.

Для большасці насельнікаў нашых рэк і азёр – вясна – час нерасту. Раней за іншых відаў рыб нераст надыходзіць ў шчупака. Шчупак адкладае ікру ў прыбярэжных зонах вадаёмаў і ў поймах рэк, пры гэтым становячыся безабаронным перад чалавекам.

Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, ад 1 сакавіка па 15 красавіка па Гродзенскай вобласці забараняюць лавіць шчупака. Рыбу, якая выпадкова трапіла на кручок, трэба адпусціць у вадаём. Тэрміны забароны на лоўлю шчупака не пераносяцца і не змяняюцца ў залежнасці ад надвор’я.

Браканьерскі адлоў кожнай нераставай рыбы прыводзіць да канфіскацыі з вадаёма дзясяткаў тысяч ікрынак. Штраф за кожнага незаконна адлоўленага шчупака складае дзевяць базавых велічынь – 229 рублёў 50 капеек за адну рыбу.

Нагадваем, што да 31 сакавіка дзейнічае забарона на лоўлю сома, а 28 лютага заканчваецца забарона на лоўлю ментуза звычайнага.

Кругласутачны нумар «тэлефона даверу» інспекцыі 8(01592) 32674.

• Текст доступен на языке: Русский