У цэнтры Вілейкі не адзін год стаіць будынак. Меркавалася, што ў 2017 годзе тут паўстане модны гандлёвы цэнтр. Аднак да гэтага часу мінакі бачаць там толькі абшарпаныя сцены.
Будынак некалькі год таму выкупіла ТАА “Гандлёва-забаўляльны цэнтр “Нярыс”. З аўкцыёна ў той час прадавалі шэраг аб’ектаў у межах указа “Аб некаторых мерах па прыцягненні ў гаспадачы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці”. Інвестар атрымаў будынак за адну базавую велічыню.
У адказ таварыства мела абязальніцтва пераўтварыць будынак у буйны гандлёвы цэнтр. Такі, куды і віляйчане, і госці райцэнтра будуць прыходзіць сям’ёй па пакупкі і забавы, наведаць кафэ.
Дырэктар “Нярыса” лічыў узорам будучага цэнтра маладзечанскі “Модуль”. У 2015 годзе ён публічна абяцаў, што адкрыццё віляйчанам варта чакаць у 2017 годзе.
Райвыканкам: інвестар апынуўся недабрасумленны
Ці чакаць жыхарам райцэнтра сучасны гандлёвы цэнтр, мы распыталі ў намесніка начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Святланы Вярбіцкай:
– Цяпер мы займаемся тым, што забіраем будынак праз суды. Інвестар не выканаў свае абавязальніцтвы, яму свецяць сур’ёзныя выплаты. Справа на разглядзе ў Вярхоўным судзе. Калі закончым працэдуру, зможам шукаць новых інвестараў для гэтага будынка.
Цяпер справа супраць ТАА “Гандлёва-забаўляльны цэнтр “Нярыс” на разглядзе ў Вярхоўным судзе.
Суд вырашыць, з чым застанецца “Нярыс”, і што атрымае Вілейскі райвыканкам.
Гісторыя будоўлі кінатэатра “Перамога”
Будынак, у якім збіраліся ўладкаваць гандлёвы цэнтр, мае сваю гісторыю. Пра яе нам распавяла навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава паводле архіўных дакументаў Занадбнага дзяржаўнага архіва у Маладзечне.

Будаўніцтва кінатэатра “Перамога” ў Вілейцы, 1941 год.
Вілейскую вобласць утварылі 4 снежня 1939 года з цэнтрам у Вілейцы. Народна-гаспадарчы план 1940 года прадугледжваў будаўніцтва ў абласным цэнтры адміністрацыйных, гаспадарчых і культурных устаноў, жылых дамоў і школ.
На пасяджэнні Вілейскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 сакавіка 1940 года слухалі “Аб адводзе участка пад будаўніцтва кінатэатра на 500 месцаў”. Пастанавілі: “адвесці пад будаўніцтва кінатэатра ўчастак, размешчаны па вуліцы 1 Мая і вугал Міцкевіча. Былая вуліца Міцкевіча цяпер – Партызанская.

Але будаўніцтва не змаглі закончыць, вывелі толькі каробку – пачалася Другая Сусветная вайна.
1 верасня 1949 года Вілейскі горсавет дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне перадаць каробкі недабудаванага кінатэатра ў Вілейцы Аблмаслапрому пад халадзільнік.
– Сёння гэты прыгожы, закінуты, пустуючы будынак з калонамі размяшчаецца побач з кінатэатрам “Мір”.
• Текст доступен на языке: Русский