У Ашмянах на пажары выратавалі чалавека

27 лютага ў 14:33 ашмянскім ратавальнікам паведамілі аб пажары ў пяцікватэрным двухпавярховым доме па Міцкевіча ў райцэнтры.

Да месца здарэння накіравалі чатыры групы ратавальнікаў. З вокнаў кватэры на першым паверсе ішоў густы дым. У памяшканні кухні байцы МНС знайшлі гаспадара 1976 года нараджэння, які спаў, і вынеслі яго на свежае паветра. Шпіталізацыя выратаваным не спатрэбілася. З кватэры на другім паверсе эвакуіравалі 2 жыхароў. Пазней яны вярнуліся ў свае кватэры.

Фота grodno.mchs.gov.by.

На ліквідацыю ўзгарання спатрэбілася каля дзесяці хвілін. Агнём пашкоджаная маёмасць у кватэры, закураны сцены і столь. Надзвычайнае здарэнне, магчыма, адбылося з-за выпадзення жару з адкрытай топкі печы.

• Текст доступен на языке: Русский