Ілюстрацыйнае фота.

У пятніцу, 1 сакавіка, надвор’е ў Беларусі будзе няўстойлівае. Першы дзень вясны пачнецца з мокрага снегу, ападкі будуць суправаджаць парывы ​​ветру, а да вечара тэмпература паветра апусціцца да мінус 5 градусаў. У Мінску днём – мінус 2 – 4 са снегам.

Не пацяплее і ў суботу. У ноч на 2 сакавіка сіноптыкі абяцаюць да 6 – 7 марозу, а ўдзень – ад нуля да мінус пяці. Ападкі працягнуцца: кароткачасовы снег, а месцамі завеі, нагадаюць пра зіму. Вецер па-ранейшаму будзе парывісты. У сталіцы – 0 – 2 без ападкаў.

Затое ў нядзелю пачнецца пацяпленне. Па поўначы Беларусі днём 3 сакавіка чакаецца каля нуля градусаў, па поўдні – да плюс 3 – 5. па-ранейшаму мокра – праўда, ападкі будуць ужо ў выглядзе дажджу. Але ў Мінску будзе суха і да плюс двух.

У панядзелак, 4 сакавіка, тэмпература паветра яшчэ больш павысіцца – да плюс 8 днём па Брэсцкай вобласці. У Мінску – да плюс 4 і без ападкаў, піша kp.by са спасылкай на Белгідрамет.

• Текст доступен на языке: Русский