Фота newtimes.ru.

Падчас свята з 12.00 да 16.00 перакрыюць для руху Савецкую. Пасадка пасажыраў з прыпынкаў гарадскога грамадскага транспарту каля гандлёвага цэнтра «Агат» і царквы часова будзе з аўтастанцыі. З аўтастанцыі будзе рабіцца і пасадка на маршрутку Астравец – Мінск.

3 сакавіка з 13.00 у Ашмянах на плошчы 17 верасня і пляцоўцы каля краязнаўчага музея пройдзе не проста народнае масленічнае гулянне, а тэатралізаванае свята.

На свяце арганізуюць інтэрактыўныя тэматычныя пляцоўкі. Гледачоў чакаюць масленічныя майстар-класы па танцах, гульнях, хадзе на хадулях ад вулічнага тэатра «Вір», забаўляльныя атракцыёны. Упершыню пройдуць самыя сапраўдныя «кулачныя баі».

Адметнасцю свята стануць смачныя і чароўныя бліны з пажаданнямі, якія схаваныя ўсярэдзіне бліна.

На свяце будуць працаваць кропкі харчавання з духмянымі блінамі і шашлыкамі, бяспройгрышныя латарэі, выставы-продажы вырабаў рамеснікаў і майстар-клас па вырабе «лялькі-абярэга».

Самых стойкіх чакае рэтра-дыскатэка «Вечар з Масленіцай». Пад жывую музыку станцаваць даўно забытыя «Кракавяк», «Рэчаньку» і іншыя народныя танцы можна будзе ў раённым цэнтры культуры ў 17.00.

• Текст доступен на языке: Русский