21-гадовы мужчына сышоў з дому пасля абеду 27 лютага. Як кажуць мясцовыя жыхары, Станіслава Беця знайшлі павешаным. Як расказала  ягоная сястра, ён летась скончыў Акадэмію МУС, працаваў у Стаўбцоўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Знаёмыя Станіслава расказалі радыё Свабода, што апошнія ночы перад знікненнем ён праводзіў на працы, не начаваў у пакоі, які здымаў.

Цела Станіслава Беця знайшлі ў лесе непадалёк ад сядзібы ўпраўлення «Стоўбцыгаз», на выездзе з горада, каля вёскі Канкаловічы, паведаміў знаёмы Станіслава Беця.

У загінулага была старонка Укантакце, але пад іншым іменем. Апошні візіт на ёй зафіксаваны а 15.36, гэта прыблізна той часы час, калі цела следчага знайшлі. Яшчэ ўчора, паводле знаёмых Станіслава Беця, на гэтай старонцы быў змест, цяпер яна цалкам пустая.

Абласная міліцыя паведаміла, што мужчына «загінуў». Адносна здарэння праводзіцца праверка.

Мужчыну шукалі і міліцыянты, і валанцёрскі атрад «Анёл». 4 сакавіка Станіславу Бецю споўнілася б 22 гады. Ён нарадзіўся і вырас у вёсцы Дзераўная Стаўбцоўскага раёна.

• Текст доступен на языке: Русский