За ілжывы данос аб крадзяжы 50 долараў віляйчанцы пагражае да трох гадоў турмы

Міліцыя падазрае 29-гадовую жыхарку Вілейскага раёна ў загадзя лжывым даносе. Жанчына заявіла, што ў яе скралі 50 долараў ЗША.

Першы намеснік начальніка Вілейскага РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітры Сухоцкі распавёў карэспандэнту МЛЫН.BY:

– Жанчына ў Вілейцы наймала кватэру. На пару месяцаў затрымала аплату арэнды. Гаспадар, не спадзеючыся, што кватэранаймальніца з ім разлічыцца, вырашыў яе выселіць. У адплату жанчына набрала нумар 102 і заявіла, што на падаконніку найманай кватэры пакінула 50 долараў ЗША. Нібыта пасля візіту гаспадара долары зніклі, а ключы ад кватэры былі толькі ў яго.

Па словах Дзмітрыя Сухоцкага, аператыўныя работнікі міліцыі, якія прыбылі на месца, пераканаліся, што дзверы ў кватэру не ўзламаная, замок таксама цэлы. У выніку высветлілася, што ніякіх долараў гаспадар не браў, а жанчына ўсё гэта прыдумала.

Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле “Загадзя лжывы данос аб здзяйсненні злачынства”.

За гэта па прыгаворы суда можна атрымаць штраф ці арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

• Текст доступен на языке: Русский