Ноччу 28 лютага на закругленні дарогі па вуліцы Паўлоўскага ў Мінску ў ДТЗ трапілі два аўтамабілі: «Мазда» і «Міцубісі». Кіроўца «Мазды» загінуў. Гэта быў 23-гадовы маладзечанец.
Па інфармацыі ДАІ, куіроўца «Мазды»не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет. Яго аўтамабіль стукнуўся ў дрэва.
Следам за ім ехала машына «Міцубісі» з двума мужчынамі. Аўто таксама з’ехала з дарогі. Як вынік, пералом у аднаго з пасажыраў.
Па папярэдніх дадзеных, усе ўдзельнікі аварыі былі знаёмыя і выпівалі перад здарэннем.
Па факце ДТЗ праводзяць праверку.
• Текст доступен на языке: Русский