Фота molportal.ru.

Выхаванне дзяцей з асаблівым лёсам у прыёмнай сямі гэта адказная
і сурёзная праца.

Быць прыёмнымі баць­камі змогуць тыя, хто ведае, што такое штодзённая праца па выхаванні дзяцей. Хто разумее, што не абавязкова станавіцца родным для чужога дзіцяці, каб дапамагчы яму ў жыцці. Можна быць не родным, але блізкім.

Дзецям вельмі важна атрымаць досвед жыцця ў годнай сям’і, каб у будучыні не памыліцца і не паўтарыць памылак сваіх бацькоў. Калі дзіця, якое страціла сям’ю, ужо не маленькае, калі не мае зацікаўленых у яго лёсе сваякоў, гэта не значыць, што адзіным выйсцем і выратаваннем з’яўляецца дзіцячы сацыяльны прытулак. Такое дзіця мае права на выхаванне ў прыёмнай сям’і.

Прыёмныя бацькі – гэта годная праца, якая не абавязвае і не прымушае чалавека падмяняць сабой маму і тату дзіцяці.

Але дарослы чалавек, які аддае часцінку сваёй душы, час, які дзеліць з няродным дзіцем месца ў сваёй сям’і, прытулак і стол, – ужо варты павагі.

Хто можа стаць прыёмнымі бацькамі

Прыёмная сям’я – гэта форма прафесійнага сямейнага клопату пра дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Сюды дзяцей уладкоўваюць часова.

Прыёмнымі бацькамі могуць быць дзеяздольныя мужчыны і жанчыны за выключэннем:
• асоб, хворых на хранічны алкагалізм, наркаманію, таксікаманію;
• асоб, якія па стане здароўя не могуць быць прыёмнымі бацькамі;
• асоб, пазбаўленых бацькоўскіх правоў;
• былых усынавіцеляў, апекуноў, калі ўсынаўленне ці апякунства адмянілі, бо ўсынавіцель не сумленна выконваў абавязкі;
• асоб, якія маюць судзімасць;
• асоб, дзеці якіх мелі патрэбу ў дзяржаўнай абароне;
• асоб, якія пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю або не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных законамі Рэспублікі Беларусь.

На пасады прыёмных бацькоў прызначаюць людзей, якія прайшлі курсы дадатковай адукацыі дарослых.

Падбіраюць такіх баць­коў органы апекі і папячыцельства. Добра, калі ў кандыдатаў ёсць педагагічная, псіхалагічная, медыцынская адукацыя, а таксама досвед у выхаванні родных і ўсыноўленых дзяцей.

Важна, каб кандыдат быў гатовы самаразвівацца, павышаць прафесійны ўзровень і бацькоўскую кампетэнцыю.

Прыёмнымі бацькамі, бацькамі-выхавальнікамі не могуць быць блізкія сваякі дзяцей – браты, сёстры, дзядулі, бабулі.

Як ствараецца прыёмная сям’я

Навучанне прыёмных бацькоў арганізуе ўпраўленне адукацыі па месцы іх жыхарства.
Прыёмная сям’я ўтвараецца на падставе:
• рашэння органа апекі і папячыцельства аб стварэнні прыёмнай сям’і;
• дагавора пра ўмовы выхавання і ўтрымання дзяцей. У поўнай сям’і дагавор заключаюць паміж упраўленнем па адукацыі і абаімі прыёмнымі бацькамі – мужам і жонкай;
• працоўнага дагавора паміж упраўленнем адукацыі і адным з прыёмных бацькоў.

Асобы, якія заключылі дагавор пра ўмовы выхавання і ўтрымання дзяцей, становяцца прыёмнымі бацькамі прынятага на выхаванне дзіцяці або дзяцей.
Спецыялісты бу­дуць сачыць за тым, як у прыёмнай сям’і жывуць, выхоўваюцца і вучацца дзеці.

Асаблівасці прыёмнай сям’і

• Калі дзіцяці ёсць дзесяць год, у прыёмную сям’ю перадаюць з яго згоды, калі не – з улікам яго меркавання;
• патрабаванні да кандыдатаў у прыёмныя бацькі такія ж, як і пры прызначэнні апекі або папячыцельства. Адзінае адрозненне – першасная псіхолага-педагагічная падрыхтоўка ў сацыяльна-педагагічным цэнтры;
• штомесяц прыёмным бацькам выплачваюць грошы на ўтрыманне дзіцяці, пакуль таму не споўніцца 18 год;
• ёсць розныя меры сацыяльнай падтрымкі прыёмных сем’яў, спецыялісты дапамагаюць у арганізацыі навучання, адпачынку і лячэння дзіцяці;
• могуць быць кантакты з біялагічнымі бацькамі і сваякамі дзіцяці, калі гэта не нашкодзіць дзецям.

Калі вы гатовыя ­стаць прыёмнымі бацькамі, звяртайцеся ва ўпраўленне адукацыі Маладзечанскага райвыканкама па тэлефоне 8 (0176) 544164.

Атрымаць кансультацыю пра магчымасці прафесійнага сямейнага клопату таксама можна ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Маладзечанскага раёна па тэлефонах: 8(0176) 70-98-20, 74-67-68.