1. Атрымаць газету — гэта як схадзіць у рэстаран
Штодзень мы харчуемся як атрымаецца, каб паспець і падсілкавацца, і выканаць усе справы. Гэтак жа і з навінамі і інфармацыйнай прасторай — што паспелі, тое і ўхапілі.
Аднак газета — крыху іншы прадукт. У ёй мы, як повар у рэстаране, які падае самую лепшую страву. Дазвольце сабе прыемную “вячэру” раз на тыдзень — спакойнае, разважлівае, душэўнае чытво ў лагоднай абстаноўцы. А мы абяцаем старацца падаваць толькі тыя “стравы”, ад якіх пальчыкі абліжаш.
2. Хопіць шукаць яе і чакаць. Няхай яна чакае вас.
Сучасная інфармацыя — як дзяўчына, якую вы чакаеце на спатканне. Пакуль вы знойдзеце, тое, што трэба, час ляціць незаўважна хутка. Успомніце вечары, калі вы гадзінамі выбіралі, што за фільм паглядзець за вячэрай.
У газеце мы падрыхтавалі самае важнае, што трэба ведаць жыхару рэгіёна. І газета сама прыйдзе у вашу паштовую скрыню і будзе вас чакаць.
3. Станьце часткай “брацтва”.
Падпісчыкі аднаго выдання — гэта супольнасць, якую аб’ядноўваюць блізкія інтарэсы.
Супольнасць падтрымлівае адзін аднаго і дапамагае вырашаць складанасці, калі ўзнікаюць у кагосьці з удзельнікаў.
Звяртайцеся да рэдакцыі ці іншых чытачоў, каб атрымаць дапамогу ў складаных сітуацыях, падтрымку ці проста аўдыторыю, з якой прыемна падзяліцца тым, што важна для вас.
4. Далучыцеся да місіі і каштоўнасцяў, якія транслюе “Рэгіянальная газета”.
Кожнаму з нас неабходна не толькі рабіць штодзённую руціну, але і далучацца да чагосьці на ўзроўні місіі. Няхай часткай важай справы-місіі стане падтрымка “Рэгіянальнай газеты”.
Мы працуем для людзей, якія з павагай ставяцца да мінулага, з надзеяй глядзяць у будучыню, а сваё сёння будуюць самі.
Мы ствараем асяродак, які клапоціцца аб захаванні беларускай мовы і з’яўляемся адной з нешматлікіх папяровых газет краіны цалкам на беларускай мове.
Мы паказваем, што праца на лакальным узроўні не менш цікавая, а часам і больш важная, чым у сталіцы.
5. Мець, пра што паразмаўляць з кім заўгодна.
Няёмкае маўчанне, пакуль падымаецеся з суседам па лесвіцы, ці калі едзеце з далёкімі сваякамі, або нават калі звычайны заход да дзяўчыны ці знаёмства з яе мамай не прайшло. Сітуацыя, калі не ведаеш, што сказаць, проста забівае.
Чытайце “Рэгіянальную газету” пастаянна, і вам заўсёды будзе што абмеркаваць. Прычым на самых розных узроўнях. Пагаварыць па самыя балючыя праблемы ў мясцовасці, завесці інтэлектуальную гутарку пра культурнае жыццё і гісторыю, альбо пра спорт.
А самае галоўнае — абавязкова падпішыце на “РГ” бабулю і дзядулю — хай яны будуць зоркамі інфармацыі сярод сяброў.
Аформіць падпіску можна
- праз сайт “Белпошты” (заходзім у акно інтэрнэт-плацяжоў, выбіраем «Алфавітны», тып падпіскі «Індывідуальная» ці «Ведамасная», ціснем літару «Р», справа гартаем старонкі, пазначаныя сінім колерам. Пад індэксам 63212 (632122 − «Рэгіянальная газета»)
- на пошце
- праз паштальёна
- праз плацежна-даведачны тэрмінал
Падпісны індэкс: 63212 (індывідуальная), 632122 (ведамасная падпіска).
• Текст доступен на языке: Русский