МНС папярэджвае пра моцны парывісты вецер ў аўторак, 5 сакавіка, і ўначы 6 сакавіка. У гэтыя дні чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 22 м/с.

Тое ж тычыцца Мінскай вобласці і Мінска. У сталіцы ўдзень 5 сакавіка і уначы 6 сакавіка (серада) чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.

У панядзелак — +4—6, але магчымы дождж.

У аўторак ужо +6—+8. А вось у сераду стане халадней. Раніцай да мінус 2, удзень 0+2.

Затое, паводле папярэдняга прагнозу, 8 сакавіка (у пятніцу) будзе +9—11.

• Текст доступен на языке: Русский