Улетку на Вілейскім вадасховішчы. Фота Аксаны Ярашонак.

Па выніках абласнога агдяду-конкурсу Вілейская выратавальная станцыя стала лепшай у Мінскай вобласці.

Адным з галоўных крытэрыяў была праца асабовага складу па недапушчэнні ахвяр у вадзе ў зоне дзеяння станцыі. Эфектыўнасць працы ацэньвалі не толькі па колькасці выратаваных жыццяў, але і па паказчыку папярэджання няшчасных выпадкаў.

Улічылі і тое, што патапленняў у 2018 годзе на Вілейшчыне стала менш, чым у 2017.

Як нам расказалі ў выратавальнай станцыі, лепшымі вілейскія выратавальнікі становяцца трэці год запар.

Сёлета начальнік станцыі Ягор Роўда атрымаў нагрудны знак «За заслугі». Адзначылі таксама рулявога матарыста Валерыя Варановіча і актывістку АСВОД Лізавету Граковіч.

• Текст доступен на языке: Русский