З дзявятага паверха ў Лунінцы выпаў малады міліцыянер

Здарэнне адбылося ў ноч на другога сакавіка. У выніку 23-гадовы лунінчанін, які працаваў у райаддзеле міліцыі на афіцэрскай пасадзе, загінуў.

Пра гэта паведамляе Мэдыя-Палессе.

«2 сакавіка прыблізна а 4.00 раніцы ў аператыўна-дзяжурную службу Лунінецкага РАУС паступіла паведамленне пра тое, што паблізу аднаго са шматпавярховых дамоў горада знайшлі мужчыну з траўмамі, характэрнымі для падзення з вышыні», — пракамэнтаваў рэсурсу афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкаму Сяргей Дучанка.

На месца здарэння накіравалі следча-апэратыўную групу Лунінецкага РАУС.

Папярэдне ўстаноўлена, што 23-гадовы мужчына выпаў з акна кватэры на 9 паверсе. Яго даставілі ў Лунінецкую ЦРБ, дзе каля 6.00 ён сканаў.

Праводзіцца праверка факту. Прызначана судова-мэдычная экспэртыза, усе абставіны няшчаснага выпадку высьвятляюцца.

• Текст доступен на языке: Русский