Больш за 20 цялятаў выратавалі пры пажары ў Вілейскім раёне

У панядзелак, 4 сакавіка, у вёсцы Каловічы гарэла малочнатаварная ферма.

Афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Настасся Швайбовіч расказала карэспандэнту МЛЫН.BY:

– Паведамленне аб загаранні паступіла ў службу выратавання ў 02:31. Калі нашы падраздзяленні прыбылі на месца, гарэў дах малочнатаварнай фермы, – удакладніла Швайбовіч.

Работнікі МНС эвакуіравалі 23 цялятаў ва ўзросце трох месяцаў. Яны не пацярпелі. Агнём знішчана 200 квадратных метраў даху. Прычыну пажару высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский