Ілюстрацыйнае фота.

3 сакавіка ФК «Смаргонь» у рамках перадсезоннай падрыхтоўкі да чэмпіянату на хатнім стадыёне (ДЮСШ па футболе) прымаў «Ліду». Сустрэча завяршылася мінімальнай перамогай гасцей – 0:1.

Гэта першая параза каманды ў перадсезоннай падрыхтоўцы.

Наступны матч ФК «Смаргонь» правядзе 7 сакавіка на выездзе ў Смалявічах, дзе пазмагаецца сіламі з мясцовай камандай. А ўжо 10 сакавіка заўзятары клуба зноў ўбачаць хатнюю гульню чырвона-чорных. У гэты дзень  у госці да смаргонцаў наведаецца наваполацкі «Нафтан».