Летам на Вілейскім вадасховішчы. Фота Аксаны Ярашонак.

Удзельнікам трэба зрабіць фотаздымак якога-небудзь вадаёма на Вілейшчыне і падзяліцца думкамі пра тое, як беражліва адносіцца да вады.

У конкурсе могуць удзельнічаць не толькі здымкі, зробленыя сёлета ў сакавіку, а і ў іншы час.

Працы прымаюць ад 4 да 21 сакавіка.

Удзельнічаць могуць навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў.

Ваш фотаздымак трэба апублікаваць у суполцы Інфармацыйны цэнтр аб працы камунальных службаў. Кожная праца павінна суправаджацца кароткім апісаннем: трэба напісаць, што за вадаём на фота і як беражліва адносіцца да вады.

• Текст доступен на языке: Русский