Ноччу ў Гродне навучэнка каледжа выпала з акна і загінула

У ноч з суботы на нядзелю ў Гродне навучэнка дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва выпала з акна інтэрната і загінула.

3 сакавіка на месцы працавалі следчыя і эксперты. Мяркуюць, адбыўся няшчасны выпадак. Дзяўчына жыла ў гэтым інтэрнаце, інфарміруе “Гродзенская праўда” са спасылкай на галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя. Няма інфармацыі пра тое, колькі дзяўчыне было гадоў.

Па факце няшчаснага выпадку са смяротным вынікам, для ўстанаўлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося, на месцы працуюць следчыя і эксперты.

• Текст доступен на языке: Русский