Фота FaceNews.ua.

Міжнародны савет футбольных асацыяцый IFAB 2 сакавіка зацвердзіў змены ў правілы гульні ў футбол. Радыкальных навін не будзе, але некаторыя новыя моманты з’явяцца і пачнуць дзейнічаць з 1 чэрвеня, піша euroradio.fm.

Сярод такіх новаўвядзенняў – поўная забарона дотыку рукой да мяча гульцом, які забіў гол або стварыў галявы момант. Фолам будуць лічыць нават ненаўмысны дотык.

Заменены гулец цяпер будзе сыходзіць з поля праз бліжэйшую бакавую лінію і не павінен ісці да цэнтра. Гэта дазволіць эканоміць час.

Гульцы каманды атакі падчас выканання штрафных больш не змогуць станавіцца ў сценку, якую выстаўляе іх супернік. Мінімальная адлегласць павінна складаць метр. Сваю сценку паміж мячом і сценкай суперніка яны выстаўляць могуць.

Жоўтыя і чырвоныя карткі будуць выдаваць не толькі гульцам, але і трэнерам, у тым ліку за непрыстойныя паводзіны. Калі мяч патрапіць у арбітра, то будуць прызначаць спрэчны мяч.