Абвяшчэнне прысуду анансавана на 12.30 у судзе Заводскага раёна (працэс праходзіў у памяшканні суда Маскоўскага раёна).

Працэс над Марынай Золатавай пачаўся 12 лютага. Упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі судзяць галоўнага рэдактара СМІ па абвінавачванні ў злачынстве, звязаным з прафесійнай дзейнасцю.

Галоўрэда Tut.by абвінавачваюць па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (Бяздзейнасць службовай асобы), санкцыя артыкулу – ад штрафу і да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пракурор запатрабаваў асудзіць да штрафу ў 1000 базавых велічыняў (25 500 рублёў).

«Гэты працэс адбіўся не столькі на рэпутацыі Tut.by, колькі на рэпутацыі ўсіх яго ўдзельнікаў, уключна з рэпутацыяй дзяржаўных СМІ. А Беларусь зноў з’явілася ў загалоўках замежных медыя як дзяржава, дзе падаўляецца свабода слова. Медыясупольнасць унутры краіны аказалася расколатай, паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ вырасла сцяна. Гэта сьведчыць пра тое, што той, хто прыдумаў гэты працэс, не вельмі сабе ўяўляў магчымыя наступствы», — сказала Марына Золатава ў заключным слове.

• Текст доступен на языке: Русский