Раніцай у Свіслачы ў Мінску плавала пенсіянерка

Раніцай 4 сакавіка ў Свіслачы ў Мінску плавала пенсіянерка. Здарэнне адбылося каля вуліцы Даўмана. Відавочца патэлефанаваў ратавальнікам. Калі яны прыехалі на месца, жанчына знаходзілася ў 80 метрах ад берага, піша euroradio.fm.

Як інфарміруе прэс-служба МНС, ратавальнікі даставілі пенсіянерку на бераг. Яе перадалі брыгадзе “хуткай”, якая адвезла яе ў шпіталь. Дыягназ – “агульнае пераахаладжэнне”. Адзначаюць, што пацярпелая 1956 года нараджэння. Яна была цвярозая.

Фота minsk.mchs.gov.by.

• Текст доступен на языке: Русский