Фота sobitie.com.ua.

Раніцай і днём 5 сакавіка і ноччу 6 сакавіка на большай частцы Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга і паўночна-заходняга ветру парывамі да 22 метраў у секунду, піша kp.by са спасылкай на mchs.gov.by.

Спецыялісты на ўсялякі выпадак пералічваюць і фактары небяспекі, сярод якіх абрыў ліній сувязі і электраперадач, адключэнне электраэнергіі, пашкоджанне канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, а таксама падзенне дрэў.

• Текст доступен на языке: Русский