Старшынёй Беларускага саюза кампазітараў стала педагог і кампазітар Алена Атрашкевіч. Яе кандыдатуру падтрымалі на пазачарговым з’ездзе Саюза, паведамляе БелТА.
Алену Атрашкевіч абралі старшынёй беларускага кампазітарскага аб’яднання пасля таго, як у лістападзе 2018 годзе памёр папярэдні кіраўнік саюза – народны артыст СССР і Беларусі, ганаровы грамадзянін горада Мінска Ігар Лучанок, які стаяў на чале арганізацыі 38 гадоў. А незадоўга да гэтага пайшоў з жыцця і яго намеснік і старшыня праўлення саюза Эдуард Зарыцкі.
Алена Атрашкевіч – выкладчык і кампазітар, скончыла дзяржаўную кансерваторыю імя Рымскага-Корсакава, выкладала ў Маладзечанскім музычным каледжы імя Агінскага і Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, дзе адкрыла новую спецыялізацыю «Мастацтва эстрады (спевы)».
Сярод яе вучняў – беларускія артысты Аляксандр Салаўёў, Жанет, Стэла, Дарыя, Дзмітры Сяргееў, Яўген Доліч.
Алена Атрашкевіч – лаўрэат тэлеконкурсу «Хіт-момант», «Песня года Беларусі», ўзнагароджана дыпломамі «Самы папулярны кампазітар» , «Лепшая песня конкурсу».
У 2015 годзе ўдастоена звання «Чалавек года Міншчыны». У 2017 ёй прысуджана нацыянальная музычная прэмія ў напрамку папулярнай музыкі «Ліра» і дыплом лаўрэата рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі «Лепшы кампазітар года».
• Текст доступен на языке: Русский