Фота mwtravel.ru.

Пра гэта расказалі ў Мядзельскай і Вілейскай выратавальных станцыях.

Лёд пакуль адносна бяспечны. На вадаёмах Вілейшчыны і Мядзельшчыны па-ранейшаму хапае рыбакоў.

– На большасці азёраў Мядзельшчыны – таўшчыня лёду – каля 30 сантыметраў, – расказаў карэспандэнту начальнік Мядзельскай выратавальнай станцыі Дзмітры Дамшэль. – Пакуль пра забарону выхаду на лёд мы не гаворым. Але трэба ўлічваць, што калі некалькі дзён будзе свяціць сонца лёд растане вельмі хутка.

Сёлета і на Вілейшчыне, і на Мядзельшчыне пакуль не было няшчасных выпадкаў на лёдзе. Толькі на адным з вадаёмаў Мядзельшчыны ноччу заблукаў рыбак. І выратавальнікі дапамаглі яму выйсці на бераг.

• Текст доступен на языке: Русский