Была сіратой, магчыма, здарылася нешчаслівае каханне — што вядома пра смерць навучэнкі з Гродна, якая выпала з акна

Цела дзяўчыны знайшлі каля будынка інтэрната каледжа побытавага абслугоўвання ў Гродне.

Падрабязнасці прыводзіць мясцовае выданне «Вячэрні Гродна».

Дзяўчыне было 16 гадоў. Яна вучылася на швачку, збіралася пасля яшчэ адвучыцца на цырульніцу. Знаёмыя кажуць, што вучылася дзяўчына някепска, заняткі не прапускала.

Цяпер ходзяць чуткі пра самагубства: маўляў, дзяўчына каля 2 гадзіны ночы сама скокнула з акна.

Спачатку цела ўпала на казырок над ганкам, затым на зямлю. Калі прыбыла хуткая, дзяўчына была яшчэ жывая, але выратаваць яе не атрымалася.

Ёсць версіі, што прычынай трагічнага ўчынку магло стаць нешчаслівае каханне. Дакладнай інфармацыі, што падштурхнула студэнтку на трагічны крок, пакуль няма.

• Текст доступен на языке: Русский