Сэлфі ля адной з маладзечанскіх школ. Фота Аксаны Ярашонак.

У школах можа з’явіцца пасада намесніка дырэктара, на якога будуць ускладзены пытанні арганізацыі патрыятычнага выхавання моладзі і выкладанне прадмета «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка», паведаміў на прэс-канферэнцыі 5 сакавіка намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны палкоўнік Дзяніс Фёдараў.

Працу ў гэтым напрамку вядзе Міністэрства абароны сумесна з Міністэрствам адукацыі. Па словах Фёдарава, найважнейшым напрамкам падрыхтоўкі грамадзян да вайсковай службы з’яўляецца дапрызыўная падрыхтоўка.

• Текст доступен на языке: Русский