Узгаранне на ферме ў вёсцы Каловічы, што ў Любанскім сельсавеце на Вілейшчыне, здарылася ноччу каля 2.30, расказаў карэспандэнту інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Дзмітры Кляшняк.
– Пажар заўважылі работнікі дарожнай службы, якія рамантавалі асфальт на аўтадарозе Мінск-Маладзечна-Нарач, – кажа Дзмітры. – Яны патэлефанавалі 101 і паведамілі, што гарыць дом.
Калі выратавальнікі прыехалі на месца, аказалася, што гарыць не дом, а ферма. Адкрытае полымя было на даху, а таксама гарэў знутры тамбур. Стала вядома, што ў наступным памяшканні знаходзяцца больш за 20 цялят двух-трох месяцаў.
Адны выратавальнікі тушылі пажар, іншыя – праз дзверы з другога боку выносілі на вуліцу цялят.
У выніку агонь пашкодзіў каля двухсот квадратных метраў даху і дзверы.
Цяляты не пацярпелі.
Матэрыялы для праверкі перадалі ў Вілейскі РАУС. Афіцыйнай прычыны ўзгарання пакуль не называюць. Ёсць некалькі версій.
• Текст доступен на языке: Русский