Фота zr.ru.

Паводле папярэдняй інфармацыі ад відавочцаў, дзіця трапіла пад колы маршрутнага таксі нумар 23 на пешаходным пераходзе. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць. ДТЗ адбылося ўвечары 4 сакавіка, паведамляе virtualbrest.by.

З-за здарэння з боку Маскоўскай у напрамку 28 Ліпеня транспарт прапускалі, фактычна, па адной паласе.

Як распавялі парталу “Віртуальны Брэст” відавочцы, маршрутка паварочвала з Маскоўскай на 28 Ліпеня направа, на пераходзе нікога не было, бо за ёй рухаліся аўтамабілі і таксама нікога не бачылі.

Але раптоўна выбегла дзіця, адкуль – ніхто не бачыў. Мікрааўтобус літаральна праехаў па хлопчыку. Пасажыры неадкладна пакінулі салон і выклікалі “хуткую”. Мяркуючы па ўсім, загінуламу 12-14 гадоў.

Цяпер на месцы здарэння працуе рэгуліроўшчык. У Следчым камітэце пацвердзілі, што дзіця загінула ў выніку ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі. Абставіны здарэння ўдакладняюцца.

Вось як апісала сітуацыю жанчына, якая была ў маршрутным таксі:

– Я сядзела ў гэтай маршрутцы, ззаду справа, “на заднім коле”. Была занята планшэтам, у акно не глядзела. Але памятаю мае адчуванні ў момант павароту на святлафоры: з майго боку (задняе кола справа), маршрутку мякка гайданула налева, як быццам заднім правым колам на бардзюр трапіла. Удару дакладна не адчувала. Потым мы паехалі далей і раптам жанчына, што сядзела побач з кіроўцам, як мне здалося, сказала, што быццам кагосьці збілі. Кіроўца тут жа спыніўся і выбег паглядзець, што адбылося. Паводле яго рэакцыі было зразумела, што перад ім (машынай) сапраўды ніхто не прабягаў. Калі я выйшла з салона таксі, я была здзіўленая, што мы на цэнтральнай паласе стаім, а як аказалася дзіця справа ад маршруткі ззаду. Справа ззаду маршруткі на крайняй паласе стаяла легкавая машына. Хлопчык якраз паміж, атрымліваецца, машын быў. Я вельмі сумняваюся, што кіроўца маршруткі збіў дзіця.

Відэа wikilink.by.

• Текст доступен на языке: Русский