Аварыя здарылася 3 сакавіка каля 21.30 на вуліцы 17 Верасня.
Кіроўца таксі не ўлічыў умовы надвор’я, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў мачту вулічнага асвятлення.
У таксі была пасажырка – 59-гадовая жыхарка Вілейкі. Яе з лёгкай чэрапна-мазгавой траўмай і ўдарамі забрала “хуткая дапамога”. Кіроўца не пацярпеў, распавялі ў Вілейскім РАУС.
• Текст доступен на языке: Русский