Мікалай Хадасевіч, чыё дзяцінства прайшло ў Беразінскім пад Маладзечнам, вырашыў узначаліць Асацыяцыю БФФ. Пра гэта паведамляе by.tribuna.com.

«27 сакавіка адбудзецца справаздачна-выбарчая канферэнцыя Асацыяцыі БФФ. Сяргей Румас сыходзіць. У нас выбары на носе. Віталь Кутузаў выявіў жаданне ўдзельнічаць у гэтай перадвыбарнай кампаніі. А больш ні пра адну кандыдатуры не заяўлена. Магчыма, мы даведаемся пра гэтых людзей у бліжэйшы чацвер, калі будзе апошні тэрмін падачы дакументаў.

Дык вось. Я пайду на выбары АБФФ. З вашага дазволу і з вашай падтрымкай. Калі вы будзеце актыўна лайкаць і падпісвацца на мой канал. Разам зробім крутую перадвыбарчую праграму.

Першы тэзіс – давайце зробім прэм’ер-лігу, пра якую даўно гаворым. АБФФ ўвесь час адхрышчваецца ад гэтага, прапаноўваючы ўсё рабіць клубам. Клубы нашы самастойна нічога зрабіць не могуць. Больш за 80 адсоткаў клубаў інэртна прапальваюць жыццё. У іх няма ніякай філасофіі, ніякага імкнення. Трэба сабраць усіх, пазначыць і запусціць прэм’ер-лігу. Прычым яна не будзе па канонах расійскай. У нас іншая гісторыя.

Усё, што адбываецца ў Беларусі, не мае аналагаў у свеце. Тлумачу на пальцах. «Славія», «Гомель» і «Нафтан». Іх асноўныя спонсары з адной галіны. Як яны могуць змагацца адзін супраць аднаго? Збіраем усе буйныя прадпрыемствы Беларусі, якія падтрымліваюць футбол. Складаем бюджэт прэм’ер-лігі. Дэмакратычным шляхам прааналізуем, колькі каманд павінна быць у лізе. Кожны клуб атрымлівае стабільны гарант у пачатку года. Гэта выключае варыянты банкруцтва і зняцце з чэмпіянату.

Далей уводзім мяжу зарплат, каб грошы не мантачыць. Калі хочаце быць круцейшымі, чым іншыя, навучыцеся зарабляць. Мы даем толькі гарантыю, далей працуй сам на сваю карысць. Мы павінны прадставіць футбол у найлепшым выглядзе, чаго не адбывалася даўно. Прэм’ер-ліга гэта зробіць», – заявіў Хадасевіч.

Мікалаю Хадасевічу 35 гадоў. Чытачам «РГ» ён вядомы сваімі публікацыямі ў нашай газеце на мяжы 1990-2000 гадоў. Канал Хадасевіча на Ютуб вы можаце паглядзець тут.