Алена Атрашкевіч. Фота youtube.com.

Старшынёй Саюза кампазітараў Беларусі на пазачарговым з’ездзе другога сакавіка стала 53-гадовая кампазітар і выкладчыца Алена Атрашкевіч.

Прапануем вам 10 найбольш найбольш цікавых фактаў пра першую жанчыну на чале Саюзу кампазітараў Беларусі.

1. Да яе 38 гадоў Саюз кампазітараў Беларусі ўзначальваў Ігар Лучанок

Летась Беларускі саюз кампазытараў застаўся без кіраўніцтва. 12 лістапада пайшоў з жыцьця кампазытар Ігар Лучанок, які ўзначальваў яго на працягу 38 гадоў.

Незадоўга да гэтага ад цяжкай хваробы памёр яго намеснік, старшыня праўлення Беларускага саюза кампазітараў Эдуард Зарыцкі.

Як сказала Свабодзе новая кіраўніца саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч, гэта для яе не пасада, а хутчэй місія.

2. Пасля Ленінградскай кансэрваторыі свядома вярнулася ў Беларусь

Алена Атрашкевіч нарадзілася ў Нова-Барысаве Мінскай вобласці. Вышэйшую адукацыю атрымала на тэарэтыка-кампазітарскім факультэце Ленінградскай кансерваторыі імя Рымскага-Корсакава. Свядома вярнулася ў Беларусь, паехала ў 1989 годзе паводле размеркавання ў Маладзечанскае вучылішча, дзе выкладала музычна-тэарэтычныя дысцыпліны.

3. Запачаткавала спецыялізацыю «Мастацтва эстрады» у Мінскім каледжы мастацтваў

Пазней Алена Атрашкевіч выкладала ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, дзе з яе ініцыятывы была адкрытая новая спецыялізацыя «Мастацтва эстрады (спевы)». Ад 1997 года — сябра Саюза кампазітараў Беларусі. Яна — лаўрэат тэлевізійных конкурсаў «Хіт-момант», «Песня года Беларусі», нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» у намінацыі «Найлепшы кампазітар года». Уганараваная званнем «Чалавек года Міншчыны», медалём Францыска Скарыны. Яе вучні неаднаразова станавіліся фіналістамі нацыянальнага адборачнага туру «Еўрабачання» і «Славянскага базару» ў Віцебску.

4. Яе музыка стала гімнам Менскай вобласьці

Як адзначаецца на сайце Саюза кампазітараў Беларусі, Алена Атрашкевіч — аўтар вакальна-сімфанічных, камерных і харавых твораў, эстрадных песняў, вакальных цыклаў для дзяцей, 15 дзіцячых м’юзыклаў. Яна напісала музыку да песні «Мiншчына», якая ў 2006 годзе была афіцыйна зацверджаная гімнам Мінскай вобласьці.

Яе музычныя творы перамаглі на шэрагу міжнародных конкурсаў і фестываляў. Атрашкевіч — аўтарка нотнага зборніка ўласных песень для дзяцей «Лодка дзяцінства» на вершы беларускіх паэтаў, зборніка пʼес для маладых выканаўцаў на духавых інструмэнтах «Натхненне» ды іншых. Кіруе конкурсам юных выканаўцаў эстраднай песьні «Маладзічок», які на працягу шэрагу гадоў адкрывае новыя таленты Беларусі.

4. «Добрая і справядлівая»

«Моцнай, добрай і справядлівай» назвала Алену Атрашкевіч кампазітар Вольга Падгайская. Музыказнаўца Юлія Андрэева напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: «Усе прывыклі, што галоўны кампазітар павінен быць самым тытулаваным, самым зубрыстым. А можа быць, ён павінен быць самым добрым і спагадлівым? Або самым энергічным і дзейным? Алена Віктараўна менавіта такая».

5. Хоча болей папулярызаваць беларускую музыку

Алена Атрашкевіч распавяла Свабодзе пра свае планы на чале творчага саюза: «Гэта вялікая адказнасць. Хацелася б, каб у саюзе пачалі актыўна працаваць. Не сакрэт, што некаторыя члены саюза часта ўспрымаюць сам саюз як шыльду ўласнай творчасці, а насамрэч Саюз прадугледжвае калектыўную працу. Кожны кампазітар — індывідуальны, і, канешне, размова не ідзе пра стварэнне сумесных твораў, трэба ствараць сумесныя праекты, якія будуць папулярызаваць беларускую музыку і прыцягваць больш слухачоў да нашай творчасці»

6. Умее сумяшчаць творчасьць і адміністрацыйныя абавязкі

Ад 2008 году Алена Атрашкевіч — сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. З’яўляецца членам рэпертуарнай камісіі (секцыя дзіцячай музыкі) Міністэрства культуры Беларусь і членам экспэртнай камісіі спецыяльнага фонде прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Ад 2016 году — сябра праўлення Саюза кампазітараў.

«Я шчыра скажу, мне падалося, што жыццё ў мяне ўстаялася, і той рытм, у якім я жыву, дастаткова актыўны, але аказалася, што не, — прызнаецца Алена Атрашкевіч у размове са Свабодай. — Нешта яшчэ з’яўляецца ў жыцці і даводзіцца актывізавацца і круціцца яшчэ хутчэй. Мне ўдаецца сумяшчаць гэта з творчасцю. У мяне за плячыма ёсьць пэўны багаж твораў, якія выконваюцца рознымі калектывамі. Ёсць творы, якія жывуць уласным жыццём. Большасць сваіх твораў я пішу, знаходзячыся ў педагагічным адпачынку летам. Як і раней, паўзы для творчасці заўсёды застаюцца».

8. Не лічыць, што жанчына можа менш чым мужчына

«Жанчына больш мяккая, удумлівая, больш уважлівая. Я спадзяюся, што я буду больш уважлівая да сваіх калегаў і пастараюся выслухаць усе іх пажаданні, каб іх творчасць прасоўвалася яшчэ больш цікава, — кажа Свабодзе Алена Атрашкевіч. — Мы знойдзем паразуменне. У гэтым плане жанчына заўсёды бліжэй, цяплей і больш даступная, але гэта не значыць, што жанчына можа менш чым мужчына. Жанчыне не хапае сілы стукнуць кулаком па сталу, але ёсць іншыя метады, якія дазваляюць дасягнуць патрэбных вынікаў. Спадзяюся, што дзякуючы дыпламатыі з усімі структурамі, з якімі будзем супрацоўнічаць, мы знойдзем агульнае разуменне».

9. Пасля абрання пачула віншаванні і спачуванні

«Мяне вельмі падтрымалі калегі па цэху і творчыя людзі. Прыгожае віншаванне я атрымала ад Анатоля Ярмоленкі ў Фэйсбуку, ад іншых калег, якіх вельмі паважаю. Нехта выказаў спачуванні, такія рэчы таксама запамінаюцца. Звяртаць увагу не буду, усе разумеюць, якая праца наперадзе, і будзем яе разам рабіць», — кажа новая старшыня Саюза кампазітараў Беларусі.

10. Хоча, каб не толькі Мінск быў галоўнай канцэртнай пляцоўкай

Алена Атрашкевіч кажа Свабодзе, што будзе «шукаць нейкія формы, каб нашая творчасць была не толькі для задавальнення, але ў перспектыве давала нейкія дывідэнды. Не сакрэт, што саюз сёння існуе за кошт сяброўскіх унёскаў. Членаў не так шмат, таму зразумела, што сродкаў для гаспадарчай дзейнасці не так многа. Мы будзем шукаць унутраныя магчымасці, каб гэтыя сродкі, вялікія і малыя, пускаць на выдавецкую дзейнасць і іншае. Сурʼёзных рэформаў у плане структуры не будзе, па-ранейшаму кіраўнічую ролю будзе адыгрываць праўленне Саюза кампазітараў, гэта людзі, якіх абраў з’езд. Мы будзем шукаць формы супрацы з іншымі творчымі саюзамі, знаходзіць агульныя адпраўныя кропкі. Не будзем зацыклівацца толькі на Мінску, як галоўнай гарадской канцэртнай пляцоўцы».

Ад сябе дададзім, што Алена Атрашкевіч была ў журы на першым рэгіянальным фестывалі конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Адна зямля» ў ліпені 1999 года. Адным з суарганізатараў конкурса з’яўляецца «Рэгіянальная газета».